Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Снж 2020

Макей і Лебедзеў абмеркавалі тэму беларускага старшынства ў СНД у 2021 годзе

Макей і Лебедзеў абмеркавалі тэму беларускага старшынства ў СНД у 2021 годзе

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У развіццё прынятых на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД рашэнняў адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргеем Лебедзевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу мэтам і задачам старшынства Беларусі ў СНД у 2021 годзе, абмеркавалі графік перспектыўных рознаўзроўневых кантактаў і мерапрыемстваў у арганізацыі.

Уладзімір Макей праінфармаваў субяседніка аб падрыхтоўцы Беларусі да будучыга старшынства, у тым ліку аб распрацаваных праектах Канцэпцыі беларускага старшынства і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Міністр адзначыў, што асаблівы акцэнт плануецца зрабіць на спалучэнні інтэграцыйных працэсаў у СНД і ЕАЭС, рэалізацыі праектаў у навукаёмістых галінах.

Субяседнікі дамовіліся ўключыць перспектыўныя прапановы, якія прагучалі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, у дакументы беларускага старшынства.

Бакі таксама абмеркавалі іншыя актуальныя пытанні шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі