7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Апостальскі нунцый Клаўдыа Гуджэроці абмяняліся думкамі аб шляхах актывізацыі беларуска-ватыканскага дыялогу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі работы Апостальскага нунцыя ў Беларусі.
Уладзімір Макей высока ацаніў уклад Клаўдыа Гуджэроці ва ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Прастолам і пажадаў яму паспяховага прадаўжэння дыпламатычнай кар'еры.