У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2018

Макей і Антуф'еў абмеркавалі развіццё інтэграцыі ў СНД

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з часова выконваючым абавязкі генеральнага сакратара - кіраўніка сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД Сяргеем Антуф'евым, паведамілі БЕЛТА ў знешнепалітычным ведамстве.

На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця інтэграцыі ў СНД, а таксама асобныя аспекты работы па адаптацыі Садружнасці да сучасных сусветных умоў.

Бакі яшчэ раз пацвердзілі важнае значэнне парламенцкага вымярэння ў справе развіцця інтэграцыйных адносін, абмеркавалі задачы па рэалізацыі прынятага ў кастрычніку 2017 года ў Сочы рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб удасканаленні дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс