Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Жнв 2021

Лук'янаў: Беларусь і Расія даўно выбралі свой шлях і неабходна прадаўжаць яго прытрымлівацца

Лук'янаў: Беларусь і Расія даўно выбралі свой шлях і неабходна прадаўжаць яго прытрымлівацца
Фота з архiва

2 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія даўно выбралі свой шлях і неабходна яго прытрымлівацца. Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўген Лук'янаў у час сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці ў Магілёўскім аблвыканкаме, перадае БЕЛТА.

"Мы бачым, што ў нашых краін ёсць перспектывы для развіцця. Адно з такіх - прыгранічнае супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў. Важна разумець, што калі не будзе ўзаемных інтарэсаў, ніводная праграма, якая была распрацавана ў высокіх кабінетах, не будзе працаваць. А ў нас гэтыя інтарэсы ёсць, - адзначыў Яўген Лук'янаў. - Санкцыі, якім падвяргаюцца нашы краіны, - гэта адзін з інструментаў, што падштурхоўвае да развіцця. Апошнія некалькі гадоў мы вельмі ганарымся сваёй сельскай гаспадаркай і яе поспехамі, і ўсё гэта дзякуючы санкцыям. Захад добра паказаў нам напрамак. А Беларусь і Расія даўно выбралі свой шлях і неабходна прадаўжаць яго прытрымлівацца".

У час сустрэчы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў, што Расійская Федэрацыя - важны і асноўны гандлёвы партнёр для рэгіёна. "Удзельная вага ў знешнегандлёвым абароце Магілёўскай вобласці за студзень - май бягучага года склала амаль 55 працэнтаў, у экспарце - каля 54 працэнтаў", - адзначыў ён.

За 5 месяцаў 2021 года знешнегандлёвы абарот паміж Магілёўскай вобласцю і Расійскай Федэрацыяй склаў амаль $854 млн і павялічыўся на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. Экспарт склаў больш за $519 млн, імпарт - амаль $335 млн. "У Расійскую Федэрацыю Магілёўская вобласць пастаўляе шыны, розную тэхніку, мэблю і яе часткі, вагоны, вырабы для ўпакоўкі і транспарціроўкі тавараў з пластмасы, малочную і мясную прадукцыю. З Расіі імпартаваліся палімеры прапілену, спірты ацыклічныя, часткі чыгуначных лакаматываў, мінеральныя ўгнаенні і іншыя тавары. Знешнегандлёвы абарот паслугамі Магілёўскай вобласці і Расійскай Федэрацыі ў студзені - маі 2021 года склаў амаль $28 млн і павялічыўся на больш як 41 прцэнт у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", - адзначыў губернатар.

Акрамя таго, будаўнічыя арганізацыі Магілёўскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел ва ўзвядзенні сацыяльна значных аб'ектаў на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Так, ААТ "Будаўнічы трэст нумар 12 "Кіруючая кампанія холдынга "Будтрэст-холдынг" працуе на аб'екце "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў р.п. Стрэліца Семілуцкага муніцыпальнага раёна Варонежскай вобласці". Запланаваны тэрмін здачы аб'екта - канец жніўня бягучага года.

У Магілёўскай вобласці дзейнічае 324 арганізацыі з расійскім капіталам. "Адным з буйнейшых прадпрыемстваў стаў "Омск Карбон Магілёў", які вырабляе тэхнічны вуглярод. Да 2023 года гэта прадпрыемства плануе выйсці на праектную магутнасць. Тут створана больш за 500 новых працоўных месцаў, - падкрэсліў Леанід Заяц. - Акрамя таго тут будзе вырабляцца асноўная сыравіна для іншага нашага вядомага прадпрыемства - ААТ "Белшына". Гэта прыклад паспяховага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".

Аднак разам з пазітыўнымі момантамі ў час сустрэчы абмеркавалі і некалькі праблемных пытанняў. Адным з такіх стала рэалізацыя прадукцыі ААТ "Магілёўліфтмаша" на тэрыторыі РФ. "Наша вядучае прадпрыемства цяпер не можа ўдзельнічаць у тэндарных закупках у Расіі. І калі раней магілёўскія ліфты пастаўляліся ў Расію тысячамі, цяпер - гэта разавыя і адзінкавыя заказы. Акрамя таго, Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі сыроў філіяла ААТ "Бабуліна Крынка", які знаходзіцца ў Слаўгарадзе. У вырашэнні гэтай сітуацыі нам таксама неабходна дапамога", - падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

Як адзначыў Яўген Лук'янаў, шурпатасці ў пытанні з магілёўскімі пад'ёмнікамі ёсць. "І яны маюць заканадаўчы момант. Важна цяпер сумесна прапрацаваць гэту праблему і знайсці яе вырашэнне. На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ніводнае прадпрыемства не павінна ўшчамляцца, у нашых суб'ектаў гаспадарання не павінна быць канкурэнцыі, у кожнага павінна быць магчымасць рэалізоўваць сваю прадукцыю, - падкрэсліў пасол. - Адносна "Бабулінай Крынкі" неабходна больш дэталёва вывучыць праблемы. Таму што беларуская малочная прадукцыя цэніцца ў Расіі - гэта гарантыя якасці. Яе любіць наш спажывец, і ў дадатковай рэкламе яна не мае патрэбы".

Таксама Леанід Заяц падкрэсліў, што неабходна нарасціць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Магілёўскай вобласці і Расійскай Федэрацыі. "У нас створаны ўсе ўмовы для развіцця расійскага бізнесу ў вобласці. Напрыклад, можна ўзмацніць работу з паўднёва-ўсходнімі рэгіёнамі нашай вобласці. Тут ёсць дастаткова магчымасцей для развіцця, у тым ліку пэўныя прэферэнцыі, гарантаваныя ўказам нумар 235. Зыходнай кропкай у гэтай рабоце можа стаць бізнес-форум "Млын поспеху", які пройдзе восенню ў Крычаве", - адзначыў ён.

Рабочы візіт Яўгена Лук'янава ў Магілёўскую вобласць будзе праходзіць на працягу трох дзён. За гэты час ён наведае вядучыя прадпрыемствы Магілёва, дзе азнаёміцца з іх работай і выпускаемай прадукцыяй. Акрамя таго, пасол азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі абласнога цэнтра і горада Бялынічы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі