Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2020

Лукашэнку прадставілі перапрацаваны план прымянення сумеснай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі

Лукашэнку прадставілі перапрацаваны план прымянення сумеснай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з прапановамі па перапрацоўцы плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Іх кіраўніку дзяржавы прадставілі міністр абароны Віктар Хрэнін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, што яшчэ раней былі дасягнуты дамоўленасці аб тым, каб асучасніць, актуалізаваць план прымянення сумеснай групоўкі войскаў з улікам сітуацыі на заходніх граніцах і ў свеце наогул. "Сёння я хацеў бы пачуць, што новага ў сувязі з перапрацаванымі дакументамі і што трэба нам яшчэ зрабіць (калі неабходна), таму што нагнятанне абстаноўкі ідзе. Як бы мы тут ні заяўлялі, як бы нас ні заспакойвалі і кіраўніцтва ЗША, а цяпер і кіраўніцтва НАТА. Гавораць, апраўдваючыся, што не, гэта мы проста так трэніруемся. Але мы людзі ваенныя. Калі нават трэніруемся, то, значыць, для нечага. Таму нам супакойвацца нельга. Нават калі ў нас за спінай знаходзіцца сапраўды магутная армія, як кажуць, другая армія ў свеце, вельмі магутная. Але тым не менш нам супакойвацца нельга", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што аналагічная работа па абнаўленні плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў праводзіцца і ў Расіі. "Я думаю, што Прэзідэнту Расіі таксама будзе даложана аб выніках гэтай работы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама растлумачыў, што існаванне рэгіянальнай групоўкі прадугледжана дамоўленасцямі Саюзнай дзяржавы для абароны граніц на заходнім напрамку і аснову гэтай групоўкі складаюць Узброеныя Сілы Беларусі. У Расіі створаны сілы і сродкі, якія ў выпадку канфлікту, ваенных дзеянняў разам выступаюць на абарону Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі