Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Чэр 2025

Лукашэнку далажылі аб стварэнні ў Беларусі войскаў беспілотнікаў

Лукашэнку далажылі аб стварэнні ў Беларусі войскаў беспілотнікаў

13 чэрвеня, Бярозаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў ходзе наведвання ў Бярозаўскім раёне цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў далажылі аб стварэнні ў краіне войскаў беспілотных авіяцыйных комплексаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы вызначыліся, якія нам беспілотнікі патрэбны, якія мы будзем вырабляць?" - такое першае пытанне ад Прэзідэнта прагучала пасля прыбыцця ў цэнтр.

Начальнік генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Павел Муравейка далажыў аб прызначэнні, складзе і структуры беспілотнай авіяцыі Узброеных Сіл.

Паводле яго слоў, ва Узброеных Сілах цяпер актыўна ўдасканальваецца сістэма беспілотнай авіяцыі. "У агульнай структуры Узброеных Сіл у якасці самастойнага кампанента спецыяльных войскаў створаны войскі беспілотных авіяцыйных комплексаў. На гэтыя войскі ўскладзены задачы па вядзенні паветранай разведкі, нанясенні агнявога паражэння праціўніку, навядзенні і карэкціроўцы агню, выкананні забеспячальных функцый у інтарэсах іншых спецыяльных войскаў", - сказаў Павел Муравейка.

Потым адбыўся паказ практычных навыкаў праходжання спецыялізаванай трасы аператарамі FPV-дронаў. Гэтым займаюцца аператары дронаў пасля навучання на камп'ютарным трэнажоры.

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся, як наладжана процідзеянне сродкам радыёэлектроннай барацьбы. Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб адпаведных аспектах.

"Гэта добра, што ў нас такія хлопцы (падрыхтаваныя аператары дронаў. - Заўвага БЕЛТА). Ад гэтага нікуды не дзенешся. Ім работа ёсць сур'ёзная, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я бачу, моладзь імкнецца да таго, каб запусціць гэты дрон. Моладзі гэта падабаецца. І гэта добра. Мы сярод моладзі можам шмат знайсці такіх юнакоў, і яны будуць лятаць".

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што застаюцца запатрабаванымі і іншыя віды ўзбраенняў: "Чалавек з ружжом - гэта галоўнае. А гэта (дроны. - Заўвага БЕЛТА) - дзе дазволіць мясцовасць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што занадта гэтым напрамкам таксама не трэба захапляцца, у тым ліку трэба арыентавацца на існуючыя сродкі і патрэбнасці. "Галоўнае - не захапляцца. Заўсёды трэба мець галаву на плячах і разумець, што мы можам, што не можам. Трэба вызначыць, што нам трэба і ў якім аб'ёме", - сказаў ён.

"Стварыць добры дрон - тры або чатыры тыпы - гэта трэба, будзем рабіць. Але вы павінны падказаць нам, якія яны павінны быць і што трэба рабіць", - звярнуўся Прэзідэнт да спецыялістаў.

Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з абсталяваннем цэха вытворчасці, зборкі і рамонту беспілотных авіяцыйных комплексаў, а таксама вытворчым працэсам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі