Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліс 2018

Лукашэнка: плённае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана будзе пашырацца

Лукашэнка: плённае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана будзе пашырацца

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Кыргызстан традыцыйна звязваюць трывалыя вузы дружбы, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы. "Мы высока цэнім Вашы намаганні, накіраваныя на далейшае паглыбленне і напаўненне новым практычным зместам беларуска-кыргызскага партнёрства, развіццё канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках еўразійскай інтэграцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што плённае двухбаковае супрацоўніцтва будзе пашырацца ў інтарэсах народаў краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сааранбаю Жээнбекаву добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці. "Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена радасцю і душэўным цяплом, а падтрымка родных, калег і сяброў надасць сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў", - адзначыў беларускі лідар.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі