28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае, што ЗША могуць "разыгрываць спектакль" у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі баюся, што пазіцыя амерыканцаў у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце - гэта спектакль, які разыгрываецца. Апошнія даныя аб гэтым усё больш і больш сведчаць. Не хацелася б. Хацелася б, каб мы скончылі гэту вайну так, як належыць. І гульні тут быць не можа. Таму што, як кажа той жа Трамп, гіне шмат людзей. Але гэта размовы", - сказаў Прэзідэнт.