Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Май 2018

Лукашэнка зробіць візіты ў Расію і Таджыкістан

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць візіты ў Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Таджыкістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт наведае з рабочым візітам Расійскую Федэрацыю, дзе 14 мая ў Сочы адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На ім кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальны парадак дня работы і далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання, перспектывы паглыблення ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў.

Чакаецца таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, на якой лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы двухбаковых адносін, існуючыя праблемныя пытанні, падрыхтоўку да маючага адбыцца ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета.

Пасля завяршэння мерапрыемстваў у Сочы Аляксандр Лукашэнка накіруецца з афіцыйным візітам у Таджыкістан. Візіт прадоўжыцца да 16 мая. Запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, якія пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць вынікі і далейшыя планы па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, рэалізацыю сумесных праектаў і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, а таксама работу на рынках трэціх краін. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Прадугледжваецца таксама, што прэзідэнты прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Таджыкістане і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

У дні афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Душанбэ таксама адбудзецца таджыкска-беларускі бізнес-форум, у якім прымуць удзел і прадстаўнікі дзелавых колаў Афганістана. Запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі трох краін. На форуме будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі бізнес-узаемадзеяння з Таджыкістанам і Афганістанам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі