У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

Лукашэнка: жыхары малых населеных пунктаў павінны мець магчымасць хутка і якасна атрымліваць меддапамогу

Лукашэнка: жыхары малых населеных пунктаў павінны мець магчымасць хутка і якасна атрымліваць меддапамогу

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары малых населеных пунктаў павінны мець магчымасць хутка і якасна атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У жыхароў малых населеных пунктаў таксама павінна быць магчымасць хутка і якасна атрымліваць кваліфікаваную дапамогу. Асабліва ў экстранных выпадках. Пытанні аснашчэння мясцовых устаноў аховы здароўя медыцынскім абсталяваннем, персаналам, даступнасці аказваемых паслуг Міністэрству аховы здароўя ўзяць на асаблівы кантроль", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што поспехі беларускіх хірургаў, якія праводзяць унікальныя аперацыі, "не павінны засланяць ад нас тое, што мы недапрацоўваем там, у вёсках, пасёлках, са старымі". Гэту галіну трэба падцягваць да адпаведнага ўзроўню. "Хоць нашым людзям грэх было б на нешта скардзіцца: сістэма разгалінаваная, устаноўленая. Не хапае адказнасці, а дзесьці, можа, і прафесіяналізму. На гэта перш за ўсё трэба звярнуць увагу", - дадаў беларускі лідар.

"Ініцыятыва "Здаровыя гарады і пасёлкі" павінна перарасці ў маштабны дзяржаўны праект, - сказаў Прэзідэнт. - Усе населеныя пункты краіны, якія прэтэндуюць на званне здаровага горада або пасёлка, павінны атрымаць паўнацэннае здароўезберагальнае асяродзе. Без курэння і алкаголю, са спартыўнымі пляцоўкамі, бяспечнымі ўмовамі жыцця, чыстай вадой і паветрам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс