Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2023

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXXII фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" і бязвізавы парадак уезду для гасцей

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXXII фестывалю
Фота з архiва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны тэрміны правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 13 па 16 ліпеня 2023 года.

У мэтах пашырэння аўдыторыі гледачоў распараджэннем прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Рэспубліку Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі