У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2016

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы Беларусі ў 2016 годзе

14 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў сёння рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2016 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе, прысвечанай зацвярджэнню рашэння на ахову дзяржграніцы, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на сучасных выкліках і пагрозах, у тым ліку на міграцыйным крызісе ў Еўропе. "Мы цяпер глядзім на тое, як захліпнулася Еўропа ад патоку мігрантаў - багатая, арганізаваная, здавалася б, Еўропа. Але мы не павінны склаўшы рукі сядзець і думаць, што нас гэта не датычыцца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Беларусі такая сітуацыя немагчыма. Аднак трэба працаваць, захоўваючы дзеючую палітыку адносна мігрантаў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі не супраць павелічэння іх патоку, але кожнага чалавека, які прэтэндуе на тое, каб жыць у краіне, будуць разглядаць, вобразна кажучы, пад павелічальным шклом.

"Мы транзітная дзяржава, і калі мы гэтыя працэсы ўпусцім, як гэта зрабіла Еўропа, мы захліпнёмся потым ад злачыннасці, якую сюды прыўнясуць мігранты. Таму мы павінны праводзіць палітыку, якую праводзілі раней", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс