Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Стд 2023

Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю правіл прыёму ў ВНУ

Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю правіл прыёму ў ВНУ
Фота з архiва

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 2, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Правіл прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Правілы прыёму дапрацаваны з улікам рэзультатаў шырокага вывучэння грамадскай думкі і экспертных ацэнак, а таксама апрабацыі асобных норм у ходзе ўступнай кампаніі 2022 года. У цэлым абноўленымі правіламі прыёму захоўваецца замацаваная Кодэксам аб адукацыі сістэма паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

"Правілы накіраваны на павышэнне аб'ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў і забяспечваюць захаванне прынцыпу аднолькавай магчымасці паступлення ў ВНУ. Імі таксама прадугледжваецца ўдасканаленне адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў для атрымання запатрабаваных эканомікай краіны спецыяльнасцей", - адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У прыватнасці, без уступных іспытаў прадугледжваецца залічэнне пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд пры паступленні ў гэтыя ВНУ, выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка па рэкамендацыі наглядальнага савета, выпускнікоў ліцэяў пры ўніверсітэтах пры паступленні ў названыя ўніверсітэты, а таксама асоб, якія здалі адзіны дзяржаўны экзамен у Расіі (пры паступленні на платную форму навучання).

Па-за конкурсам будуць залічвацца дзеці ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў пры паступленні ў ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта і на ваенныя факультэты.

Уводзяцца асаблівыя ўмовы паступлення на спецыяльнасці для Узброеных Сіл, транспартных войскаў і органаў пагранічнай службы. На названыя спецыяльнасці абітурыенты будуць здаваць толькі два прадметы (мову і адзін профільны прадмет у форме ЦЭ або ЦТ).

Прадугледжваецца прыём на мэтавую падрыхтоўку па выніках унутранага іспыту ў ВНУ ў вуснай або практычнай форме (у залежнасці ад спецыяльнасці). Пры падачы дакументаў для паступлення абітурыент павінен прадставіць характарыстыку са школы (каледжа). Указам таксама замацоўваюцца паўнамоцтвы Мінадукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі, у тым ліку па вызначэнні парадку арганізацыі і правядзення ЦЭ і ўнутраных экзаменаў, тэрмінаў прыёму дакументаў і залічэння абітурыентаў.

"Мінадукацыі ў самы кароткі тэрмін забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа, уключаючы ўнясенне змяненняў у адпаведныя пастановы Савета Міністраў, акты Міністэрства адукацыі і ВНУ. Па прынятых новаўвядзеннях будзе праведзена неабходная растлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку ў СМІ. Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканаленню нацыянальнай сістэмы адбору і падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй, зыходзячы з абазначаных Прэзідэнтам прынцыпаў справядлівага стаўлення да людзей і забеспячэння аднолькавых умоў пры паступленні ў ВНУ", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі