3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада заслухаў даклад прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамляе БЕЛТА.
Асноўнай тэмай даклада быў парадак дня маючага адбыцца візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан. Абмеркаваны асноўныя актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, аб якіх пойдзе размова на перагаворах.
Тэматыка супрацоўніцтва з Казахстанам таксама абмяркоўвалася 29 кастрычніка ў ходзе тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што ўрадавая дэлегацыя Беларусі ў бліжэйшы час зробіць візіт у Казахстан і ўнясе канкрэтныя прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва.
Акрамя таго, прэм'ер-міністр далажыў кіраўніку дзяржавы і аб рабоце па шэрагу іншых важных і актуальных пытанняў.