У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Жнв 2019

Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне

Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым рэжыме інфармуюць кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва аб ходзе жніва ў рэгіёне, паведамляе БЕЛТА.

На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60 працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці, сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены.

Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарстнёў, аптымізм аграрыі не страчваюць - як толькі дадуць магчымасць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю.

Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцераблена амаль 75 працэнтаў плошчы лёну, што складае 10 тыс. га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс