Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2017

Лукашэнка: Зарплата Br1 тыс. - гэта той мінімум, які дзяржава павінна дапамагчы людзям зарабіць

11 красавіка, Рэчыца /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Зарплата Br1 тыс. - гэта той мінімум, які дзяржава павінна дапамагчы людзям зарабіць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Br1 тыс. - гэта той мінімум, які мы павінны дапамагчы людзям зарабіць. А далей варушыцеся самі. Вядома, мы будзем падштурхоўваць - і кіраўнікі, і ўрад. Але гэты бар'ер, які ў нас некалі быў, трэба аднавіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна кіраўнік дзяржавы закрануў пытанні працаўладкавання. У прыватнасці, у Рэчыцы налічваецца некалькі соцень беспрацоўных - менш як 1 працэнт ад працаздольных грамадзян. "Але і ім трэба прапанаваць работу па кваліфікацыі. Многія хочуць працаваць, вялікія грошы мець, а ў школе нават двойкі не атрымлівалі. Жыццё змянілася. Вы можаце крытыкаваць мяне як хочаце. Будуць у вас іншыя прэзідэнты, і, калі яны захочуць утрымаць краіну, будуць праводзіць такую ж палітыку. Не можам мы сабе дазволіць, калі ў краіне 350 тыс., як яны называюць сябе - "дармаедаў", нічога не робяць. Хіба гэта нармальна?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сярод гэтых людзей - вялікая колькасць патэнцыяльных правапарушальнікаў, якія гатовы пайсці на злачынствы, каб здабыць сродкі на пражыванне.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не супраць крытыкі, аднак перш грамадзянам трэба падумаць пра будучае краіны. "Крытыкаваць - крытыкуйце, толькі падумайце, да чаго мы ідзём. Кожны сёння павінен працаваць, - упэўнены ён. - Час няпросты, але мы ўжо бачым святло ў канцы тунэля".

Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння. Паводле яго слоў, дзяржава вырашыць пытанні завышаных цэн. "Ва ўрадзе пачалі ўжо варушыцца. Рыначнікі там з'явіліся: адпусцілі цэны на ўсё, што папала, і атрымалі іх рост", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.c

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі