Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2017

Лукашэнка запрасіў Шарыфа разам з сям'ёй наведаць Беларусь

14 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам у Пекіне запрасіў яго наведаць разам з сям'ёй Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй, што помніце нюансы і дэталі нашай сустрэчы ў Мінску. Калі Гасподзь і Алах дасць, мы з вамі сустрэнемся ў пачатку жніўня зноў у Мінску. Мы вас чакаем. Толькі я хачу, каб вы больш пабылі ў нас у Беларусі, каб я змог вам паказаць не толькі нашы магчымасці ў сферы вытворчасці, асноўных напрамкаў нашага супрацоўніцтва, але і прыгажосць гэтага кавалачка зямлі ў цэнтры Еўропы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас будзе што абмеркаваць у час вашага візіту", - заўважыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што Наваз Шарыф наведае Беларусь разам з усёй сям'ёй.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Пакістана падкрэсліў, што рады чарговы раз сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, а апошні візіт у беларускую сталіцу выклікае ў яго толькі самыя цёплыя ўспаміны. "За вельмі кароткі прамежак часу нам удалося ўзняць узаемаадносіны Беларусі і Пакістана на вельмі высокі ўзровень. Безумоўна, такіх тэмпаў мы дасягнулі дзякуючы нашым асабістым адносінам. Вы з'яўляецеся фундаментам гэтых адносін, і мы можам па праву гэтым ганарыцца", - заявіў ён.

Наваз Шарыф прызнаўся, што з нецярпеннем чакае чарговага візіту ў Беларусь. "Дзякуй за асобнае запрашэнне для маёй сям'і. Безумоўна, яна далучыцца да мяне, і нарэшце дзве сям'і сустрэнуцца ў поўным складзе", - дадаў ён.

Кіраўнікі дзвюх краін сышліся на думцы, што рэгулярны абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях дасць магчымасць зрабіць прарыў у двухбаковых адносінах. Трывалыя палітычныя сувязі, упэўнены яны, павінны надаць штуршок і дынамічнаму развіццю эканамічнага ўзаемадзеяння.

Таксама Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф канстатавалі паглыбленне парламенцкага ўзаемадзеяння і дамовіліся развіваць яго яшчэ больш эфектыўна. Асабліва была адзначана дзейнасць пакістанска-беларускіх груп дружбы, якія служаць важнымі звёнамі ў наладжванні кантактаў паміж людзьмі.

На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё прамысловай кааперацыі, існуючыя праекты і перспектывы стварэння новых сумесных прадпрыемстваў у Пакістане. Беларусь заклікае больш актыўна праводзіць работу ў гэтым напрамку. Яшчэ адной тэмай перагавораў сталі пастаўкі беларускіх прадуктаў на пакістанскі рынак, дзе яны вельмі запатрабаваны.

14 мая Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця форуму "Адзін пояс і адзін шлях", гасцямі якога сталі дэлегацыі амаль са 130 дзяржаў.

Лідары дзвюх краін паспелі правесці кароткія перагаворы і абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва і на палях саміту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі