Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліп 2020

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Егіпта наведаць Беларусь з афіцыйным візітам

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Егіпта наведаць Беларусь з афіцыйным візітам
Абдэль Фатах ас-Сісі і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха ас-Сісі і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Егіпет застаецца надзейным палітычным, гандлёвым партнёрам Беларусі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Паміж лідарамі дзвюх краін адбыліся змястоўныя перагаворы ў час нядаўняга абмену візітамі на вышэйшым узроўні, што садзейнічала вызначэнню новых перспектыўных напрамкаў і далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў розных галінах. "Беларусь зробіць усё неабходнае для выканання дасягнутых дамоўленасцей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама запрасіў Прэзідэнта Егіпта зноў наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.

"Упэўнены, што шматлікія кантакты паміж установамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі абедзвюх краін, устойлівыя гуманітарныя і асабістыя сувязі будуць садзейнічаць паглыбленню дружалюбных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху ас-Сісі добрага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Егіпта - згоды і мірнага неба.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі