У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Лют 2015

Лукашэнка запэўніў Парашэнку, што Беларусь будзе рабіць усё магчымае для ўсталявання міру

11 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго ўкраінскага калегу Пятра Парашэнку, што Беларусь будзе рабіць усё магчымае для ўсталявання міру. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на двухбаковай сустрэчы ў Мінску напярэдадні перагавораў "нармандскай чацвёркі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка i прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка"Я ўдзячны вам за давер да нашай краіны, да нашага народа. Гэта дарагога каштуе", - сказаў беларускі лідар.

"Я хачу вас запэўніць, што мы будзем усё рабіць для таго, каб у вас у краіне, у нашым краі былі мір і спакой. Мы, па-мойму, гэта ўжо даказалі сваімі дзеяннямі. І на працягу гэтага часу ўсё, што мы абяцалі, перад вамі, перад украінскім народам выконваем. Ведаеце, што так будзе і надалей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка i прэзідэнт Украіны Пётр ПарашэнкаПрэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што апошнім часам лідары дзвюх краін шмат размаўлялі, праўда, больш па тэлефоне, абмеркавалі комплекс пытанняў, якія датычацца не толькі сітуацыі ва Украіне, але і двухбаковых адносін. "На здзіўленне, мы гандаль не згарнулі. Наадварот, у нас гандаль ідзе. І, што прыемна для нас, мы маем вельмі шмат заказаў ад вашых прадпрыемстваў", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі