Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2017

Лукашэнка запатрабаваў вырашыць праблему ўцечкі мазгоў у навуковай сферы

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Праблема ўцечкі мазгоў у навуковай сферы павінна быць вырашана. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не менш вострай з'яўляецца праблема ўцечкі мазгоў. Яе рэальны маштаб ацаніць складана, паколькі адбываецца не толькі знешняя, але і ўнутраная інтэлектуальная міграцыя. Многія маладыя людзі, застаючыся ў нашай краіне, мяняюць навуковую дзейнасць на больш высокааплатную работу ў сферы бізнесу. Нам неабходна стварыць для маладога пакалення самыя спрыяльныя ўмовы для творчасці, падтрымаць маладзёжныя пачынанні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівая роля ў гэтым належыць вузаўскай навуцы. Сёння ўніверсітэты павінны займацца не толькі адукацыяй і навуковымі распрацоўкамі, але і пашырэннем сваіх праектаў у эканоміцы і іншых сферах. Для рэалізацыі такога падыходу ўжо ўкараняецца мадэль "Універсітэт 3.0", звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Ураду, парламенту сумесна з навуковай супольнасцю неабходна забяспечыць адзінства адукацыі, навукі і вытворчасці. Калі не будзе патрэбнасці ў інавацыях з боку прамысловага сектара, то не будзе попыту на новыя навуковыя распрацоўкі і высокакваліфікаваныя кадры, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Не менш значнай бачыцца роля вузаўскай навукі ў планаванні падрыхтоўкі кадраў, у тым ліку вышэйшай навуковай кваліфікацыі, з улікам доўгатэрміновых перспектыў навукова-тэхнічнага прагрэсу".

Пры гэтым важна не толькі прывесці моладзь у навуку, але і ўтрымаць яе, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. А для гэтага неабходны дастойная аплата працы, вырашэнне жыллёвай праблемы, цікавыя, карысныя для дзяржавы навуковыя тэмы, калектывы аднадумцаў, настаўніцтва, адсутнасць бюракратычнай руціны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі