Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Mar 2019

Лукашэнка запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак дарогі ў Баранавічах і раёне

Лукашэнка запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак дарогі ў Баранавічах і раёне

22 сакавіка, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак дарогі ў Баранавічах і раёне. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па гэтым пытанні паступалі скаргі ад мясцовага насельніцтва. "Прывядзіце ў парадак дарогі. Па-гаспадарску", - даручыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пытанні дарожнага будаўніцтва пакуль яшчэ шмат галавацяпства, у тым ліку ў прымяняемых нормах, у плане выканання тэхналогіі ўкладкі пакрыцця. "Людзі правільна абураюцца. Пазаўчора зрабілі дарогу - яна развалілася. Гэта не толькі настрой людзей, гэта іх матэрыяльны дабрабыт - амаль у кожнага ёсць аўтамабіль. Яны ўклалі туды (у набыццё аўтамабіля. - Заўвага БЕЛТА) немалыя грошы і хочуць па нармальных дарогах праехаць", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Дарожнікі да гэтага часу "асвойваюць" выдзеленыя сродкі. Увядзіце жалезабетонную практыку: пабудаваў дарогу, будынак і іншае - гарантыйны тэрмін. Калі нешта здарылася - ідзі і рабі за свой кошт. У нас усюды з гэтым праблема. А за два гады дарогі ў горадзе і за межамі горада прывядзіце ў парадак", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў КДК узяць гэта пытанне на кантроль.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі