У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2018

Лукашэнка занепакоены нераўнамерным развіццём рэгіёнаў Беларусі

2 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае расслаенне ўнутры краіны становіцца ўстойлівым працэсам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што за сем гадоў сусветны ВУП вырас на 25 працэнтаў, у той жа час рост ВУП Беларусі не дацягнуў нават да 6 працэнтаў. Пры гэтым Прэзідэнт перакананы, што прычыны, якімі ўрад тлумачыць такую сітуацыю - фінансавы крызіс, кан'юнктура, з'яўляюцца проста адгаворкамі.

"Калі мы расцём павольней, чым іншыя, значыць, мы адстаём. Адстаём ад свету ў развіцці, тэхналогіях і, вядома, узроўні жыцця людзей. Але як Прэзідэнта мяне хвалюе не толькі гэта. Нельга ігнараваць тыя працэсы ўнутры краіны, якія ўжо сталі ўстойлівымі. Я кажу пра міжрэгіянальнае расслаенне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы сацыяльна-эканамічная сітуацыя на месцах была дасканала вывучана. Вынікі, якія далажылі Прэзідэнту, упэўнілі яго ў неадкладным правядзенні сённяшняга мерапрыемства.

"Краіна, рэгіёны развіваюцца нераўнамерна. А дакладней, развіццё ёсць толькі ў Мінскай і з вялікай нацяжкай у Гродзенскай абласцей. Валавы рэгіянальны прадукт гэтых рэгіёнаў за мінулую пяцігодку і два гады бягучай вырас у Мінскай на 28 працэнтаў і ў Гродзенскай на 13 працэнтаў. Астатнія рэгіёны стагніруюць: за 7 гадоў Брэсцкая вобласць прыбавіла ўсяго каля 5 працэнтаў, Гомель - 3 працэнты, Віцебская - 2 працэнты, а валавы рэгіянальны прадукт Магілёўскай вобласці за 7 гадоў нават скараціўся", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што любая сур'ёзная дыферэнцыяцыя заўсёды прыводзіць да кропак расколу ў грамадстве і маштабных праблем у краіне. "Таму ўраду і аблвыканкамам пастаўлена задача: жыццё нашых людзей павінна быць аднолькава камфортным у любым горадзе і раёне. Жаданне нармальна жыць і гадаваць дзяцей, магчымасць працаваць, з цікавасцю і з карысцю патраціць заробленае павінны быць у любым кутку нашай краіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аснова гэтага - перш за ўсё стварэнне новых прадпрыемстваў, - сказаў Прэзідэнт. "У гэтых мэтах наша небагатая дзяржава па крупінках збірае грошы і накіроўвае іх у інвестыцыйныя праекты. Таму прэм'ер-міністр сёння даложыць аб іх рэалізацыі, якія перспектывы і як яны паўплываюць на развіццё рэгіёнаў", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс