Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Снж 2015

Лукашэнка заклікае Расію і Турцыю пайсці на ўступкі і кампрамісы для згладжвання сітуацыі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію і Турцыю пайсці на ўступкі і кампрамісы для згладжвання сітуацыі. Аб гэтым ён заявіў 12 снежня, выступаючы на Міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця" ў Ашхабадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба пераадолець усякія нагнятанні сітуацыі і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хаця б паўкроку насустрач адзін аднаму, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў цяперашнім свеце ўсе ўзаемазвязаны. "Калі палыхне ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай. І калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў Прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы іх, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

"Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежны, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Прабачце мне, гэта датычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі