Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліп 2026

Лукашэнка заклікае не тапіць у бюракратыі важныя для краіны інвестпраекты

Лукашэнка заклікае не тапіць у бюракратыі важныя для краіны інвестпраекты

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае не тапіць у бюракратыі важныя для краіны інвестыцыйныя праекты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб шляхах паскарэння работы па ключавых інвестыцыйных праектах з замежнымі краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рэалізацыя інвестыцыйных праектаў за мяжой разгортваецца не так хутка, як патрабуецца, і абазначыў тое, што перашкаджае яе паскарэнню.

"Важна зразумець, што нам перашкаджае. Першае - наша ўласная ўнутраная непаваротлівасць, недысцыплінаванасць і бюракратыя. Самі сабе ствараем надуманыя праблемы, з якімі гераічна змагаемся месяцамі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Бывае так: Прэзідэнт прыняў рашэнне, засталося толькі падпісаць. Месяцамі спрабуюць падрыхтаваць прыняты ўказ або распараджэнне на адным лісце для падпісання Прэзідэнтам".

Адзін з прыкладаў - гісторыя з праектам новага цэлюлознага камбіната ў Віцебскай вобласці. "Аказваецца, трэба аж два прэзідэнцкія ўказы: першы - каб у літаральным сэнсе слова расчысціць пляцоўку пад будаўніцтва ад старых інвестараў, другі - каб запусціць новы інвестпраект. Няважна, два ці адзін, але вы ўнясіце. Чыноўнікі пераліваюць з пустога ў парожняе каторы месяц, а праект не рухаецца", - канстатаваў Прэзідэнт.

Пры гэтым дамоўленасць на вышэйшым узроўні даўно дасягнута, але праект тоне ў бюракратыі. "Прашу па ўсіх інвестпраектах, якія будзем абмяркоўваць, дакладна сказаць, дзе рэальныя праблемы, а дзе - валакіта з нашага боку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі