Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2015

Лукашэнка заклікае бакі канфлікту ва Украіне пераадолець амбіцыі і дамовіцца аб міры

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае бакі канфлікту ва Украіне пераадолець амбіцыі і дамовіцца аб міры. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне аб тым, якім чынам можна прадухіліць кровапраліцце, Аляксандр Лукашэнка адказаў: "Неабходна адпаведнае жаданне ўцягнутых у гэты канфлікт кіраўнікоў дзяржаў і гэтых рэспублік (ЛНР і ДНР. - Заўвага БЕЛТА). Трэба пераадолець усялякія рознагалоссі і помніць, што там гінуць дзеці. Гінуць мірныя, ні ў чым не вінаватыя людзі, якім дзявацца няма куды. З васьмі мільёнаў на тэрыторыі Данецка і Луганска ўжо засталося тры з палавінай - чатыры мільёны чалавек. Ды пераступіце вы праз гэтыя амбіцыі, сядзьце і дамоўцеся!"

"Прыязджайце ў Мінск на любым узроўні, я гатовы ў гэтым удзельнічаць. Калі ёсць воля кіраўнікоў, вызначаецца лінія (сутыкнення. - Заўвага БЕЛТА), літаральна за некалькі дзён адводзіцца цяжкае ўзбраенне і пачынаюцца далейшыя мірныя працэсы. Трэба спыніць гэту вайну, і не шмат для гэтага трэба. Я ў гэтым проста ўпэўнены", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі