Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Стд 2022

Лукашэнка заклікаў удзельнікаў пратэсту ў Казахстане да перагавораў з Такаевым

Лукашэнка заклікаў удзельнікаў пратэсту ў Казахстане да перагавораў з Такаевым

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў удзельнікаў пратэсту ў Казахстане да перагавораў з Прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым. Адпаведную заяву кіраўнік беларускай дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу проста звярнуцца ад беларусаў да гэтых (іх бандытамі нехта называе, розныя там людзі) пратэстуючых. Я ім проста сказаў бы, што ну, пашумелі, пакрычалі, хопіць. Хопіць. Трэба дамаўляцца, пакуль далёка не зайшлі. А з Прэзідэнтам Такаевым можна дамовіцца. Гэта нармальны чалавек, дыпламат, з якім можна дамовіцца. Вельмі разумны, адукаваны чалавек", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што казахстанцы павінны зразумець: гэта іх краіна і іншай у іх не будзе. "Перавярнуць краіну - дорага потым яе будзе аднаўляць. І там супярэчнасці паміж кланамі, групамі дай бог якія, яшчэ трэба будзе дамовіцца", - адзначыў ён.

"Трэба, па-народнаму кажучы, пайсці, стаць на калені, папрасіць прабачэння перад ваеннымі, каб гэту трэшчыну згладзіць, якая намецілася, і садзіцца з уладай, з Такаевым (ён запрашае ўсіх, хто жадае) для перагавораў і выбудоўвання сваёй дзяржавы", - выказаў упэўненасць Прэзідэнт.

Сітуацыю ў Казахстане Аляксандр Лукашэнка лічыць павучальнай для Беларусі. "Для нас гэта ўрок. Яшчэ адзін урок. У тым плане, што мы цяпер зразумелі, што магло б быць з намі. І справа нават не ў тым, што мы мірныя беларусы. Справа не ў гэтым. Не беларусы вырашалі б пытанні ў Беларусі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі