5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста павіншаваў народ Каралеўства Данія з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вялікая гісторыя, багатая культурная спадчына і прыродная ўнікальнасць Даніі па праву здабылі ёй тытул жамчужыны Скандынавіі. Упэўнены, у сённяшняй міжнароднай сітуацыі для Даніі, як і для Беларусі, вельмі важна прадаўжаць мірныя традыцыі ўзаемапаважлівых кантактаў і даверу паміж народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Шчыра спадзяюся, што ў недалёкай будучыні дружалюбныя адносіны стануць фундаментам для паўнацэннага дыялогу і разнапланавага партнёрства па ўсіх напрамках, да аднаўлення якога Беларусь гатова дзеля стабільнасці і ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў і рэгіёна ў цэлым", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Даніі дабрабыту, прагрэсу і працвітання.