Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2017

Лукашэнка забараніў прымаць падзаконныя акты па лібералізацыі бізнесу без узгаднення з прадпрымальнікамі

22 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка забараніў ураду без узгаднення з прадпрымальнікамі прымаць падзаконныя акты, неабходныя для больш эфектыўнай рэалізацыі дакументаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу. Такое патрабаванне кіраўнік дзяржавы агучыў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Без узгаднення з Саветам (па развіцці прадпрымальніцтва. - Заўвага БЕЛТА) урад не можа прыняць ні адзін падзаконны акт. Калі будуць спрэчкі (не заўсёды ж прадпрымальнікі маюць рацыю, урад, можа), вынесіце на мой разгляд тую ці іншую норму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нікому не ўдасца размыць палажэнні прымаемых падзаконнымі актамі рашэнняў. "Як гэтыя дакументы мы прымалі разам з вамі (прадпрымальнікамі. - Заўвага БЕЛТА), у асноўным з вашай падачы, гэтак жа і падзаконныя акты распрацуем", - запэўніў бізнесменаў кіраўнік дзяржавы.

Раней Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу завяршыць работу ў частцы лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу ў максімальна кароткія тэрміны. "А нам вельмі важна выпрацаваць сістэму кантролю выканання нарматыўна-прававых актаў", - сказаў ён. Адпаведныя даручэнні дадзены кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю.

"Калі патрэбны нейкія падзаконныя акты, іх трэба прыняць. І не трэба расцягваць на першую палавіну наступнага года. Трэба зрабіць гэта хутчэй", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Да гэтай дзейнасці, падкрэсліў Прэзідэнт, павінен быць прыцягнуты і Савет па развіцці прадпрымальніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі