У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Кст 2015

Лукашэнка: З ваеннага пункту гледжання расійская авіябаза на нашай тэрыторыі не патрэбна ні Беларусі, ні Расіі

30 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. З ваеннага пункту гледжання размяшчэнне расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі не патрэбна ні беларускаму, ні расійскаму боку. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мірны час у Беларусі ёсць дзяжурныя сілы ППА, у складзе якіх і расійскі кампанент. На аэрадроме ў Баранавічах штосутачна знаходзяцца беларускія экіпажы МіГ-29 і расійскіх Су-27. "Яны са сваёй задачай па ахове дзяржграніцы ў паветранай прасторы спраўляюцца, у тым ліку ў інтарэсах абароны Расійскай Федэрацыі", - сказаў беларускі лідар.

"Мы не ўтойваем, што ў выпадку развязвання ваеннай агрэсіі супраць Беларусі, лічы і супраць Расіі, будзе прыменена сумесная рэгіянальная групоўка войскаў. А значыць, акрамя нашых Узброеных Сіл, па плане, гэта таксама не сакрэт, у краіну будуць перакінуты вялікія сілы расійскай арміі, у тым ліку значная колькасць расійскай авіяцыі. Але ў выпадку канфлікту або наспяваючага канфлікту", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што для гэтага аэрадромы ў Беларусі ўтрымліваюцца ў нармальным стане і гатоўнасці прыняць сотні самалётаў, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі для забеспячэння абароны Расіі і Беларусі.

"Гэта значыць узнятая шуміха ў сродках масавай інфармацыі мае, я лічу, чыста палітычны характар", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, у выпадку размяшчэння расійскай базы на беларускай тэрыторыі Беларусь, як і Расія, будзе мець больш мінусаў, чым плюсоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс