Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Aug 2021

Лукашэнка: з 28 саюзных праграм засталося ўзгадніць адну

Лукашэнка: з 28 саюзных праграм засталося ўзгадніць адну
Фота з архiва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках Саюзнай дзяржавы засталося ўзгадніць толькі адну саюзную праграму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, так званыя інтэграцыйныя карты былі перафармаціраваны ў саюзныя праграмы. Усяго іх 28. І засталося нявырашаным адно пытанне.

"Калі мы ў саюзе, калі бачым перспектыву, трэба выраўноўваць цэны і там, і тут. Або, як у вас прынята гаварыць, у свабоднае плаванне адпусціць. Захацелі - мы купілі там прыродны газ, дапусцім, у "Газпрама". Няма ў "Газпрама"? У іншай кампаніі - у вас іх шмат, якія здабываюць прыродны газ. Гэта значыць, свабодны павінен быць гандаль гэтым таварам. Адсюль будуць цэны. Мы не просім нізкіх цэн. Мы роўных цэн хочам", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што адзіная эканамічная прастора, якую выбудоўваюць Беларусь і Расія, прадугледжвае роўныя ўмовы для ўсіх суб'ектаў гаспадарання, прадпрыемстваў і людзей. Рыначныя ўмовы. "Мы згодныя на рыначныя ўмовы, але ўмовы павінны быць роўныя. Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што мы пераадолеем усялякія бар'еры і выраўняем гэтыя ўмовы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мне хацелася б спадзявацца, аб чым мы з Прэзідэнтам (Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) дамаўляліся, што ў гэтым годзе, у канцы года, адбудзецца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы. І ён павінен быць этапны, там мы павінны прыняць вельмі сур'ёзныя рашэнні. Думаю, калі там расіяне ўжо вельмі пабаяцца па газе зрабіць які-небудзь крок па выраўноўванні ўмоў, мы гэтыя 28 саюзных праграм (карты былі перапрацаваны) прымем. Гэта будзе каласальны крок наперад", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Адказваючы на пытанне аб гарызонтах стратэгічнага планавання, Аляксандр Лукашэнка з акцэнтам на Расію заўважыў, што адпаведныя планы ёсць і ў эканоміцы, і ў ваенна-палітычнай сферы. "Возьмем ваенна-палітычную сферу. У нас вельмі далёка ўсё спланавана, і я нават не бачу гэтых гарызонтаў у плане стварэння сумеснай беларуска-расійскай арміі, назавём яе так", - сказаў ён.

Паглыбляючыся, ён прывёў прыклад: у выпадку агрэсіі ў адносінах да Саюзнай дзяржавы беларуская армія першай уступае ў вайну, а затым пэўныя часці адразу ж другім эшалонам яе падмацоўваюць. "Гэта значыць, тут у нас на прыкладзе ваенна-палітычнай галіны спланавана, як нам здаецца, назаўсёды, наколькі гэта можна бачыць. І на "Захадзе-2021" мы асобныя пытанні будзем адпрацоўваць. Гэта таксама не сакрэт", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца эканомікі, беларускі бок настойвае на поўнай кааперацыі, у прыватнасці ў сферы рамонту і абслугоўвання авіятэхнікі. "Напрыклад, нядаўна вы на крыло паставілі МС-21 (новы пасажырскі самалёт. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Для велізарнай Расіі гэта перспектыўны самалёт, а значыць, нам велізарны пласт работы: іх трэба абслугоўваць, рамантаваць, вырабляць запчасткі і г.д. Таму што ў ім вялікі імпартны складнік. Мы можам кавалак замясціць у гэтым самалёце", - сказаў ён.

Разам з тым, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, кааперацыя павінна грунтавацца на ўзаемавыгадных і паважлівых умовах. "Не так, як нам прапаноўвалі: МАЗ уключайце ў склад КАМАЗа. Не, мы на гэта не пойдзем. Нібыта вы ведзяце перагаворы з немцамі і амерыканцамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што ў Беларусі захаваны і навука, і вытворчасць, таму краіна можа быць карыснай для Расіі па многіх напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі