Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Sep 2016

Лукашэнка хацеў бы, каб беларусы заўсёды жылі ў дастатку

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС для тэлефільма, прысвечанага 25-годдзю СНД, і тэлепраграме "Формула ўлады" прызнаўся, што хацеў бы, каб людзі ніколі не думалі, што ім чагосьці не хапае, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, я хацеў бы, каб людзі ніколі, заглядваючы ў кашалёк або ўласную кішэню, не думалі аб тым, што ім на штосьці не хапае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Заўсёды частцы народа чагосьці не хапае, гэта зразумела. А я хацеў бы, каб людзі ў Беларусі ніколі гэтым не турбаваліся - вось гэта мая адзіная мара".

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што людзі павінны і самі думаць пра сваю будучыню. "І тады сваё жыццё можна забяспечыць. Прыводжу канкрэтны прыклад. Некалькі гадоў таму мною быў падпісаны ўказ і прынята рашэнне аб развіцці аграэкатурызму: каля трох тысяч прадпрымальных сем'яў стварылі ўласныя, лічыце, прадпрыемствы, пабудавалі вёскі, дамы, дзе адпачываць могуць ад дзесяці да пяцідзесяці-сотні чалавек. І гэтыя прадпрымальныя людзі жывуць нядрэнна. Чаму любы беларус не можа, паставіўшы перад сабой мэту, забяспечыць сябе і сям'ю, зарабіць? Можа. І гэта мая мара, каб у нас у Беларусі, яшчэ раз падкрэслю, ніколі, заглядваючы ў кашалёк і кішэню, не перажывалі аб тым, што не хапае грошай. Я гэта зраблю", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі