У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Кст 2016

Лукашэнка выступае супраць фармалізму ў рабоце па ўдасканаленні дагавора аб ЕАЭС

Лукашэнка выступае супраць фармалізму ў рабоце па ўдасканаленні дагавора аб ЕАЭС28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД выступіў супраць фармалізму ў рабоце па ўдасканаленні палажэнняў дагавора аб ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачата работа па ўдасканаленні палажэнняў дагавора аб ЕАЭС. Самае важнае - падысці да яе не фармальна, а выкарыстаць гэту магчымасць для вырашэння самых складаных пытанняў інтэграцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што няўзгодненасць дзеянняў прывяла ўжо да разбалансіроўкі ўнутраных інтэграцыйных працэсаў. "Таму я заклікаў бы кіраўнікоў урадаў дзяржаў ЕАЭС нацэліць сваіх экспертаў на сур'ёзную работу, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Мы ўбачылі, што трэба сёння актуалізаваць гэты дагавор. Што не атрымалася - адкінуць. Трэба яго ўдасканаліць, правесці рэвізію па ўсіх напрамках".

Але, беручы на сябе новыя задачы, заўважыў кіраўнік дзяржавы, трэба падумаць і над прадаўжэннем вырашэння доўгайграючых праблем, па якіх дасягнуць выніку не ўдалося. "Толькі пераемнасць, паслядоўнасць і сістэмнасць у рабоце могуць стварыць неабходныя перадумовы для паскоранага руху да тых мэт, якія мы паставілі перад саюзам", - упэўнены беларускі лідар.

"Падыход Беларусі празрысты - калі сказалі, што будзем будаваць Еўразійскі эканамічны саюз, то трэба быць паслядоўнымі і рашуча ісці наперад, як дамовіліся. Інакш інтэграцыйныя ідэі не будуць успрымацца сур'ёзна ні нашымі народамі, ні за межамі саюза", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс