Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2017

Лукашэнка выступіў за ўзаемнае прызнанне адміністрацыйных працэдур допуску на рынак будаўнічых работ у ЕАЭС

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць ва ўзаемным прызнанні адміністрацыйных працэдур допуску арганізацый на рынак праектных і будаўнічых работ у Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем станоўчы вопыт у галіне жыллёвага і дарожнага будаўніцтва ў самім Казахстане. Выхаду на новы ўзровень супрацоўніцтва ў гэтых сферах будзе садзейнічаць узаемнае прызнанне адміністрацыйных працэдур допуску арганізацый на рынак праектных і будаўнічых работ у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, неабходна актывізаваць дыялог дзяржаў ЕАЭС для больш хуткай выпрацоўкі рашэння па гэтым пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі