Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Jan 2022

Лукашэнка выступіў за нарошчванне міратворчага патэнцыялу АДКБ

Лукашэнка выступіў за нарошчванне міратворчага патэнцыялу АДКБ

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ выступіў за нарошчванне міратворчага патэнцыялу арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што аб рызыках і пагрозах, звязаных са стварэннем у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне спячых ячэек тэрарыстаў і экстрэмістаў, раней неаднаразова гаварыў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

"Мы прымалі гэта да ведама, але, напэўна, недаацанілі рызыкі. Часам думалі, што нас гэта бяда абміне. Цяпер бачым, што асноўны касцяк пратэстуючых у Казахстане складаюць прафесійныя баевікі-тэрарысты. Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Кто іх арганізоўваў і кіраваў, трэба разабрацца. Упэўнены, што арганізатары і кіраўнікі падзей у Казахстане глыбока схаваны. Але я абсалютна перакананы, што як у Беларусі, іншых краінах, так і ў Казахстане, мы прыйдзем у тую ж кропку".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў своечасовасць і аператыўнасць прынятага рашэння аб уводзе ў Казахстан Калектыўных міратворчых сіл. "Упэўнены, нашы намаганні падзейнічалі на дэструктыўныя элементы і паказалі ўсяму свету цесныя саюзніцкія сувязі, дзеяздольнасць і патэнцыял арганізацыі", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выступіў за ўдасканаленне АДКБ: "Нас чакаюць сур'ёзныя выклікі ў перспектыве. Неабходна ўмацоўваць АДКБ, спакойна, планамерна нарошчваць усе яе кампаненты і перш за ўсё міратворчы патэнцыял. Вельмі важна захаваць мабільнасць і аператыўнасць дзеянняў".

Пры гэтым, заявіў Аляксандр Лукашэнка, не трэба саромецца і аглядацца на Захад або яго асобныя дзяржавы. "Будзем глядзець рэзка па баках - скруцім шыю. Таму трэба займацца сваімі пытаннямі і бачыць уласную бяспеку, - падкрэсліў беларускі лідар. - Калі ў іх узнікаюць самыя нязначныя праблемы, яны не думаюць аб дэмакратыі, не аглядаюцца на нас, а дзейнічаюць згодна з уласнымі інтарэсамі. Нам таксама трэба гэта ўлічыць. Жорстка зрабілі ў першыя хвіліны - вынік бачны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі