У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2017

Лукашэнка выказаў удзячнасць міліцыянерам за бліскучую аперацыю па абясшкоджванні грабежніка банка ў Магілёве

Лукашэнка выказаў удзячнасць міліцыянерам за бліскучую аперацыю па абясшкоджванні грабежніка банка ў Магілёве23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзячны міліцыянерам за бліскучую аперацыю па абясшкоджванні грабежніка банка ў Магілёве. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я і вам, і міліцыянерам з Магілёўскай вобласці вельмі ўдзячны за прафесіяналізм, што праявілі пры затрыманні асабліва небяспечнага злачынца, які захапіў адно з аддзяленняў банка і спрабаваў узяць у заложнікі людзей. Асабліва таму хлопцу, які выказаў жаданне, вобразна кажучы, нейтралізаваць яго, сеўшы за руль аўтамабіля, і тым супрацоўнікам, якія затрымалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта была адна з лепшых аперацый беларускай міліцыі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Я быў паінфармаваны аб гэтых падзеях з першых хвілін. Правільна, што праваахоўнікі дзейнічалі жорстка", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што такія злачынствы раўназначныя тэрарыстычным актам, паколькі ў такіх выпадках невінаватым людзям пагражае небяспека. "Таму рэакцыя павінна быць самая жорсткая. Амаль так дзейнічалі супрацоўнікі АМАПа, міліцыі. Малайцы! Ніхто не дзяліў: гэта наша, гэта ваша, - а ўзяліся рэалізоўваць задачу, якую мы павінны былі рэалізаваць. І яны зрабілі гэта, можна сказаць, бліскуча", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт дадаў, што прыняў рашэнне аб узнагароджанні праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай маланкавай аперацыі. Ён даручыў Ігару Шуневічу пракантраляваць, каб былі адзначаны заслугі ўсіх, хто рызыкаваў жыццём.

Як растлумачыў міністр, станоўчую ролю пры абясшкоджванні злачынца адыграў праведзены зусім нядаўна эксперымент. "У нас ёсць спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз". Мы вырашылі, што ў кожнай вобласці на базе АМАПа створым мікрападраздзяленне, якое будуць трэніраваць байцы "Алмаза", каб праводзіць дзеянні, падобныя да гэтых, да прыбыцця асноўных сіл. У дадзеным выпадку АМАП адыграў ролю падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам і выканаў гэту задачу", - сказаў Ігар Шуневіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс