Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2018

Лукашэнка выказаў спачуванні Анджэю Дуду ў сувязі з гібеллю палякаў на шахце ў Чэхіі

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду ў сувязі з гібеллю польскіх грамадзян у выніку выбуху ў шахце каля чэшскага горада Карвіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестку аб гэтай трагедыі ў Беларусі ўспрынялі з глыбокім смуткам.

"У гэты цяжкі для вашай краіны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, родным і блізкім загінулых, а таксама перадаю словы падтрымкі і жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.

Як паведамлялася, у выніку выбуху метану, які адбыўся вечарам 20 снежня на вугальнай шахце на паўночным усходзе Чэхіі, загінулі сама меней пяць чалавек. Ахвярамі трагедыі сталі польскія шахцёры, якія працавалі па найме ў Чэхіі. Яшчэ восем шахцёраў, таксама грамадзяне Польшчы, лічацца прапаўшымі без вестак. У шахце працуюць ратавальнікі, яны разбіраюць завалы пароды, пад якімі могуць знаходзіцца людзі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі