Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Стд 2019

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Магнітагорску

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Магнітагорску

1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні губернатару Чалябінскай вобласці Расіі Барысу Дуброўскаму, родным і блізкім загінулых пры выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагедыі, якая здарылася ў Магнітагорску.

"Велізарны боль ад незаменных страт напоўніў сэрцы ўсіх беларусаў. Мы смуткуем разам з брацкім расійскім народам і падзяляем цяжар напаткаўшай яго бяды", - гаворыцца ў спачуванні.

Як паведамлялася, 31 снежня з-за выбуху газу адбылося абвальванне пад'езда жылога дома ў Магнітагорску. Паводле апошніх даных, загінулі восем чалавек. Месцазнаходжанне яшчэ 37 чалавек не ўстаноўлена. Як адзначылі ў МНС, захоўваецца пагроза далейшага абвальвання дома.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі