Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Кст 2017

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Георгія Паплаўскага

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Георгій Паплаўскі быў шчырым і абаяльным чалавекам. "Творчасць Георгія Георгіевіча, накіраваная на развіццё і ўзбагачэнне традыцый станковай і кніжнай графікі, стала неацэнным укладам у гісторыю сучаснага выяўленчага мастацтва, духоўную скарбніцу Беларусі. Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, стаў прыкладам самаадданага служэння беларускай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі