Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2015

Лукашэнка выказаў надзею, што перыяд узаемнага недастатковага разумення і недаверу з Германіяй адыходзіць у мінулае

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што перыяд узаемнага недастатковага разумення і недаверу ў адносінах з Германіяй адыходзіць у мінулае. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Петэра Дэтмара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перакананы, што агульная зацікаўленасць у захаванні бяспекі і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, плённыя кантакты ў розных сферах ствараюць добрыя перадумовы для пашырэння і паглыблення беларуска-германскіх сувязей", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Германія, якая ўваходзіць у лік лідараў па аб'ёме знешняга гандлю з Беларуссю, была і застаецца адным з ключавых еўрапейскіх партнёраў краіны. "Таму далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове мы ўдзяляем асаблівую ўвагу", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі