Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Снж 2022

Лукашэнка: умацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей адпавядае інтарэсам Беларусі і ААЭ

Лукашэнка: умацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей адпавядае інтарэсам Беларусі і ААЭ
Фота з архiва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За гады існавання ААЭ прайшлі вялікі шлях пабудовы дзяржаўнасці і дасягнулі відавочных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. Сёння Ваша краіна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне, адыгрывае значную ролю ў вырашэнні найбольш актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня", - гаворыцца ў віншаванні.

Умацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей, паўнацэнная рэалізацыя ўсяго патэнцыялу беларуска-эмірацкага шматпланавага ўзаемадзеяння цалкам адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальнае пасланне віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

"Дзякуючы Вашым ініцыятывам эмірацкі народ дасягнуў выдатных поспехаў у эканамічнай, сацыяльнай, навукова-тэхнічнай і многіх іншых сферах, - падкрэсліў беларускі лідар. - Прыемна ўражвае дзейнасць узначаленага Вамі Урада, які эфектыўна працуе для развіцця і працвітання ААЭ. Упэўнены, што мы, грунтуючыся на традыцыях дружбы, узаемнай павагі і даверу, сумеснымі намаганнямі прадоўжым пашыраць двухбаковыя сувязі на карысць нашых народаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі