Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Oct 2015

Лукашэнка: Уласная АЭС - гэта зусім іншае аблічча беларускай нацыі

9 кастрычніка, Астравец /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Уласная АЭС - гэта зусім іншае аблічча беларускай нацыі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з калектывам БелАЭС, што будуецца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння, на думку Аляксандра Лукашэнкі, няма сумненняў, што ў Беларусі зрабілі правільна, пачаўшы будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі. "У нас павінна быць станцыя, гэта танная электраэнергія, новыя тэхналогіі, гэта зусім іншае аблічча беларускай нацыі", - сказаў Прэзідэнт. "Мы робім правільна, што будуем такое магутнае прадпрыемства", - перакананы ён.

"Мы павінны пабудаваць за аптымальныя тэрміны, не расцягваючы іх, але і не на шкоду бяспецы, аптымальна танную станцыю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Такая дамоўленасць была дасягнута з расійскім бокам.

Калі нацыя хоча развівацца, то трэба ісці наперад, асвойваць новыя праекты, сказаў кіраўнік дзяржавы. Будаўніцтва БелАЭС дае магчымасць рушыць наперад па многіх напрамках, лічыць ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі яшчэ захаваўся так званы постчарнобыльскі сіндром, калі з аварыяй на ЧАЭС звязваюць, напрыклад, рост анказахваральнасці. "Каб больш эфектыўна працаваць у гэтым напрамку, а мы тут не адстаём ад вядучых краін, мы пастаянна падцягваем сваю ахову здароўя", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. У прыватнасці, гэтымі днямі ў Беларусі адкрыўся пазітронна-эмісійны цэнтр у РНПЦ анкалоііі, які забяспечвае раннюю дыягностыку анкалагічных захворванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі