Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2018

Лукашэнка: у бліжэйшы час сустрэнемся ў Вене з кіраўніцтвам Аўстрыі

29 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час двухбаковай сустрэчы з Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам у Палацы Незалежнасці паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца сустрэча з кіраўніцтвам Аўстрыі ў Вене, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў велізарную ролю Аўстрыі ў нармалізацыі адносін Беларусі з Еўрасаюзам. "Мы падтрымлівалі цесныя адносіны з цяперашнім федэральным канцлерам Аўстрыі. У бліжэйшы час мы сустрэнемся з кіраўніцтвам Аўстрыі ў Вене, мы рыхтуем такое мерапрыемства, такую сустрэчу. Я хачу, каб гэта была плённая сустрэча", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама сказаў: "Мы заўсёды рады бачыць кіраўніцтва Аўстрыі ў Беларусі. У нас ёсць шмат агульнага, асабліва ў эканоміцы шмат агульных праектаў. Я думаю, што ў сувязі з вашым візітам сёння ў Беларусь, нашымі міжведамаснымі кантактамі мы здольны пашырыць супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі