Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2016

Лукашэнка: у Беларусі ўзрушаны вераломствам тэрарыстаў, якія ўчынілі бязлітасную атаку ў аэрапорце Стамбула

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў аэрапорце Стамбула. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Рэспубліцы Беларусь узрушаны вераломствам тэрарыстаў, якія ўчынілі бязлітасную атаку на пасажыраў і персанал міжнароднага аэрапорта г.Стамбула", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых мірных грамадзян адгукнулася глыбокім болем у сэрцы кожнага беларуса. "Наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэслівае нялюдскую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі