Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2022

Лукашэнка: у Беларусі заўсёды па-чалавечы ставіліся да ўкраінцаў

Лукашэнка: у Беларусі заўсёды па-чалавечы ставіліся да ўкраінцаў

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі заўсёды па-чалавечы ставіліся да ўкраінцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў зварот Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да беларускага народа: "Зусім нядаўна "малы напалеончык" (выбачайце, што я так пра яго гавару) звярнуўся да беларускага народа наконт рэферэндуму. Нібыта ва Украіне больш няма чым займацца, як з бункера вяшчаць беларускаму народу і раіць, што ім зрабіць. Так і хочацца сказаць, што прапануюць паўтарыць нам лёс Украіны. І нават не ў цяперашні момант, а ў час, які папярэднічаў гэтым падзеям. Вось ім хочацца, каб такая была Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як у Беларусь з украінскага боку пастаўлялася зброя для радыкалаў, як там рыхтавалі баевікоў для пратэстаў у Беларусі. Акрамя таго Украіна першая сярод іншых краін закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў, увяла іншыя абмежавальныя меры, нагадаў Прэзідэнт.

"Да каго ён звяртаецца? Мы ж па-чалавечы заўсёды ставіліся да ўкраінцаў. Мы ўсё рабілі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Што мы атрымалі? І ён сёння выходзіць у гэтай кашулі або ў майцы і пачынае звяртацца да беларускага народа. Дык да беларускага народа ёсць каму звяртацца. Ён няхай звяртаецца да ўкраінскага народа і адказвае за тое, што адбываецца сёння ва Украіне".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сённяшні канфлікт ва Украіне - гэта яшчэ кветачкі. "Калі далей так будзе прадаўжацца, вырастуць ягадкі. І ні ў якім бункеры - ні ў амерыканскім, ні ў якім-небудзь іншым - ён не схаваецца. Таму сёння трэба спыніць вайну. Я нават цяпер не назваў бы гэта "вайна". Гэта канфлікт. Дзень-два - будзе вайна. А праз тры дні - мясарубка", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі