Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2017

Лукашэнка: У Беларусі ёсць усё для абароны сваёй зямлі

9 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі ёсць усё для таго, каб абараніць сваю зямлю. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць усё для таго, каб абараніць кавалак зямлі, на якім жывуць нашы людзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ўжо трэці раз літаральна за два дзесяцігоддзі рэфармуюцца Узброеныя Сілы. "Робім высновы і атрымліваем урокі з таго, што адбываецца ва ўсім свеце, - сказаў Прэзідэнт. - Свет вельмі неспакойны, ідуць войны. Мы ўважліва назіраем за тым, што адбываецца, робім вывады і ў сувязі з гэтым прыстасоўваем свае Узброеныя Сілы для абароны нашай Айчыны".

Прэзідэнт падкрэсліў, што для Беларусі вельмі важна эканоміка. "Будзе нармальна развівацца краіна - мы забяспечым мір, бяспеку і ўнутраную стабільнасць. Наш народ можа за гэта абсалютна не перажываць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі ўмеюць атрымліваць урокі з гісторыі. "Мы нядрэнныя вучні, памятаем, што было ў нашай гісторыі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы вывучылі гэтыя ўрокі і разумеем, што порах трэба трымаць сухім. Але самае галоўнае - у мірны час гарматы павінны быць зачэхлены. І расчахляць іх можна толькі на вучэннях. Што мы, дарэчы, і робім".

"Галоўнае, каб у нас заўсёды было адзінства ў краіне. Будзе яно - справімся з любымі пагрозамі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі