Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Dec 2017

Лукашэнка: Трэба стварыць сістэму гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыў

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі трэба стварыць сістэму гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Было б правільна стварыць у нашай краіне сістэму ўсебаковай гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыў і праектаў не толькі з пункту гледжання права, але і з пазіцый сацыялогіі, псіхалогіі, культуры і традыцый грамадства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што міжнародныя падзеі красамоўна сведчаць аб неабходнасці ўзмацнення гуманітарнай бяспекі, фарміравання своеасаблівага культурнага імунітэту.

"Для нас, як і для любой нацыі, свая гісторыя і добрыя традыцыі павінны служыць аб'яднальнай сілай. Неабходна шукаць новыя формы прапаганды беларускай навукі і культуры, навучыцца рабіць гэта цікава і займальна", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі