Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Крс 2026

Лукашэнка: трэба разгрузіць Мінск і захаваць вёску

Лукашэнка: трэба разгрузіць Мінск і захаваць вёску

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці ў сталіцы новай паліклінікі выказаўся аб дэмаграфічных працэсах, заклікаўшы не перанасяляць Мінск і захаваць вёску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, будзем недзе пакрыху будаваць жыллё. Але не думайце, што мы будзем размахвацца па жыллі, як гэта раней у Мінску. Гэта перш за ўсё ў вашых інтарэсах. Калі перанаселім Мінск, мы, па-першае, сцягнем усю рабочую сілу (у сталіцу. - Заўвага БЕЛТА), што рабіць ні ў якім разе нельга. Вы бачыце, у нас ужо дэфіцыт рабочай сілы ў рэгіёнах, асабліва ў сельскай гаспадарцы. А есці ўсе хочам. І якасна хочам, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ведаеце, колькі я ўвагі ўдзяляю сельскай гаспадарцы. І нават не сельскай гаспадарцы, а выратаванню вёскі. Трэба захаваць вёску. Без яе мы нішто. Ну, давядзецца ў хуткім часе ездзіць у аўтобусах даіць кароў у вёску, калі будзем праводзіць такую палітыку. Таму трэба будаваць і там. І, па-другое, трэба разгрузіць Мінск. Вы бачаце, што ў гадзіну пік ужо не прабіцца".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер практычна ў кожнай сям'і ёсць адзін, а то і два аўтамабілі, і ўвесь гэты аўтатранспарт мае патрэбу ў паркоўках. "Пры будаўніцтве, а я кантралюю будоўлі ў Мінску, мэр мне дакладвае і піша ўжо ў канцы: "Пляцоўкі няма, дзе аўтамабілі паставіць, значыць, жыллё будаваць нельга". І толькі рашэннем Прэзідэнта мы можам недзе нейкія паблажкі зрабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён назваў жудаснай карціну, калі каля дома ўсё літаральна застаўлена аўтатранспартам. "Нічога добрага ў гэтым няма. Але жыццё такое. Мы яго ўжо не зменім. Так усюды, ва ўсім свеце. Людзі становяцца багацейшыя. Купляюць аўтамабілі. Не для таго, каб мець аб'ект раскошы. А для таго, каб перамяшчацца", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі