Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Лют 2022

Лукашэнка сустрэўся з вядомым спартсменам і расійскім палітыкам Аляксандрам Карэліным

Лукашэнка сустрэўся з вядомым спартсменам і расійскім палітыкам Аляксандрам Карэліным

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з вядомым спартсменам, дзяржаўным і палітычным дзеячам Расіі Аляксандрам Карэліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы цёпла вітаў госця, адзначыўшы яго ўнікальныя дасягненні за гады спартыўнай кар'еры: 888 выйграных паядынкаў у барацьбе і ўсяго толькі 5 паражэнняў.

"Гляджу твае творчыя праекты новыя ўважліва. Вельмі цікава. І ў апошні раз падумаў: цікава, а вось падрыхтаваць такі праект - з гісторыі там і гэтак далей - колькі ж у цябе ў групе людзей працуюць?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

"На самай справе невялікая група. Галоўнае ж настрой", - адказаў Аляксандр Карэлін.

"Ну, настрой у цябе добры", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Карэлін расказаў, што напярэдадні правёў тры з палавінай гадзіны ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, у тым ліку размаўляў там з работніцай, якой за 70, і яна большую частку жыцця служыць у музеі. "Калі абапіраешся на такіх людзей, то і пастаянны склад не патрэбны. Трэба іх проста знайсці, даць ім магчымасць, гучанне, фон. І вось так усё атрымліваецца", - расказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі