Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Apr 2023

Лукашэнка сустрэўся з першай лэдзі Зімбабвэ

Лукашэнка сустрэўся з першай лэдзі Зімбабвэ

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагвай, перадае БЕЛТА.

"Паважаная спадарыня Мнангагва, як мы і дамаўляліся з Прэзідэнтам, вы сёння ў Беларусі з вельмі важным візітам. Я выконваю просьбу майго сябра - Прэзідэнта Эмерсана, каб тыя тэхналогіі, якія сёння запатрабаваны ў вас у Зімбабвэ, там знаходзіліся. І мы гатовы дапамагчы вам рэалізаваць некалькі праектаў па жаданні вашай краіны і вашага Прэзідэнта па будаўніцтве высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Перш за ўсё ў гуманітарнай сферы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва вельмі прасіў дапамагчы стварыць у яго краіне сістэму, аналагічную беларускай, у пытаннях родадапамогі, дапамогі дзецям, асабліва нованароджаным, і вырашыць праблему дзіцячага харчавання: "Словам, жанчыны і дзеці - прыярытэт прыярытэтаў, аб чым мне гаварыў не раз Эмерсан у час майго візіту ў вашу краіну".

У ходзе перагавораў лідараў дзвюх краін размова ішла аб тым, што курыраваць рэалізацыю адпаведных праграм з боку Зімбабвэ будзе вельмі адказны чалавек. "Я яго, шчыра кажучы, папрасіў, каб гэта былі вы", - расказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў ходзе наведвання Беларусі Аксілія Мнангагва азнаёмілася з існуючымі ў краіне магчымасцямі. "Дзверы былі адчынены ўсюды. Таму выбірайце, вызначайцеся, пачынаем дзейнічаць. Больш таго, перадайце Эмерсану - ён мяне прасіў, каб я перагаварыў у Эміратах і ў Расіі па рэалізацыі сумесных праектаў, - ні па адным з напрамкаў не было адмовы. Гэтыя дзве краіны, пра якія ён гаварыў, вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з афрыканскімі дзяржавамі, і перш за ўсё з Зімбабвэ", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што патрэбных Зімбабвэ тэхналогій у Беларусі хапае. Галоўнае цяпер - жаданне і хуткасць у рэалізацыі намечанага. "Трэба ўсё гэта рабіць хутка", - заклікаў ён.

Як паведамлялася, жонка Прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва наведвае Беларусь у развіццё дамоўленасцей на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў аб супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы. Прыярытэтная ўвага - сферам мацярынства, дзяцінства, аховы здароўя, дзіцячага харчавання. За тыдзень знаходжання ў Беларусі Аксілія Мнангагва наведала шэраг прадпрыемстваў і арганізацый Міністэрства аховы здароўя, ААТ "Беллакт" у Гродзенскай вобласці, правяла сустрэчы ў МЗС, па лініі БСЖ, пабывала ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі