Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Jul 2021

Лукашэнка: супрацоўніцтва Мінска і Гаваны - узор будаўніцтва міжнародных адносін

Лукашэнка: супрацоўніцтва Мінска і Гаваны - узор будаўніцтва міжнародных адносін
Фота з архiва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса і народ гэтай краіны з Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Уласны курс развіцця вашай краіны, заснаваны на высокіх прынцыпах, абвешчаных Кубінскай рэвалюцыяй, прадаўжае натхняць мільёны людзей ва ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў поўную салідарнасць Беларусі з Кубай у абароне незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, процістаянні знешняму націску і ўмяшанню. "Беларусь заўсёды будзе надзейным саюзнікам кубінскага народа на гэтым няпростым шляху", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-кубінскі палітычны дыялог грунтуецца на ўзаемным даверы і разуменні, а традыцыйнае стратэгічнае партнёрства паміж Мінскам і Гаванай з'яўляецца ўзорам будаўніцтва міжнародных адносін, нягледзячы на геаграфічную адлегласць.

"Сумесная работа нашых урадаў па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва мае істотны патэнцыял і поўнасцю адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін", - перакананы беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Кубы моцнага здароўя і поспехаў у дасягненні высакародных мэт забеспячэння дзяржаўных асноў, устойлівага развіцця краіны, а кубінскаму народу - дабрабыту, міру і грамадскай згоды.

Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншаванне з нагоды нацыянальнага свята Кубы Раулю Кастра Русу. "Гэты дзень стаў сімвалам імкнення кубінцаў абараняць уласную годнасць і права самастойна будаваць сваё жыццё. Такія каштоўнасці застаюцца актуальнымі і сёння. Куба прынцыпова і паслядоўна прадаўжае палітыку па безумоўнай абароне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі